Main Page/be

From DejaVu

Jump to: navigation, search
Мова: English  • Беларуская • Deutsch • Français • Nederlands


DejaVu Fonts‎

Шрыфты DejaVu — гэта сямейства шрыфтоў, заснаванае на шрыфтах Vera Fonts. Яно прадназначанае, каб забясьпечыць як мага шырэйшы набор сымбаляў з захаваньнем арыгінальнага выгляда ў працэсе сумеснай распрацоўкі (гл. старонку са сьпісам аўтараў), у адпаведнасці са свабоднай ліцэнзіяй.

DejaVu Families‎


[ 27 лютага 2011 г. ]
Бягучая вэрсія — 2.33 ( Пералік зьменаў (на ангельскай), Сьцягнуць).


Памылкі і запыты

Паведамленьні пра памылкі і запыты могуць быць накіраваныя ў наш Bugzilla на freedesktop.org.

Пры запыце новых сымбаляў просьба пашукаць іх на схемах Unicode і паведаміць іхнія коды. Бягучая і будучая праца (у якой кожны можа дапамагчы) апісаныя на старонцы плянаў.

Як зьвязацца з намі

Дасылайце вашыя пытаньні ў рассылку dejavu-fonts. Гэтая рассылка таксама выкарыстоўваецца для абмеркаванняў і абвестак.

У нас ёсць уласны канал IRC на irc.freenode.org, дзе можна задаць пытаньні да распрацоўнікаў:#dejavu.

Далучайцеся да нас

Далучайцеся да нашай каманды! Мы пастаянна шукаем новых распрацоўнікаў.

Куток распрацоўніка мае больш інфармацыі для ўдзельнікаў.

Старонка праекта на Sourceforge знаходзіцца тут.


DejaVu Specimen‎

Поўнае сямейства шрыфтоў DejaVu ўтрымлівае наступныя стылі:

  • Sans: звычайны, паўтлусты, курсіў, паўтлусты курсіў, звужаны, звужаны паўтлусты, звужаны курсіў і звужаны паўтлусты курсіў, звышлёгкі
  • Serif: звычайны, паўтлусты, курсіў, паўтлусты курсіў, звужаны, звужаны паўтлусты, звужаны курсіў і звужаны паўтлусты курсіў
  • Mono: звычайны, паўтлусты, курсіў, паўтлусты курсіў

Падтрымліваюцца наступныя пісьмовасьці:

  • Лацінская (у тым ліку еўрапейскіх і афрыканскіх альфабэтаў, IPA, …)
  • Грэчаская (у тым ліку політанічная)
  • Кірыліца
  • Армянская
  • Грузінская

Наступныя пісьмовасьці прадстаўленыя не ва ўсіх стылях:

  • Габрэйская
  • Нко
  • Тыфінаг
  • Лаоская
  • Канадская індыянская складовая
  • Агамская
  • Арабская

Акрамя таго DejaVu мае вялікую колькасьць матэматычных і іншых сымбаляў, стрэлак, сымбаляў Брайля і г.д… Пакрыцьцё кожнага шрыфта можна ўбачыць праз узоры ў PDF.

Вытворны шрыфт пад назвай DejaVu LGC ахоплівае толькі лацінскі, грэчаскі і кірылічны альфабэты.

Personal tools